Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 2-10-45 з 8.00 да 21.00
Факс:
8 (02157) 2-10-61
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Выбары 2020 / Архіў паведамленняў

Архіў паведамленняў

Аб'ява

26 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні разгледжана пытанне аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку прапановы аб вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Докшыцкім раёне.

Узгоднены праекты рашэнняў Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта:

Аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі;

Аб вызначэнні месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх даверанымі асобамі;

Аб выдзяленні на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцаў, якія найбольш наведваюцца грамадзянамі, для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.


26 чэрвеня 2020 года ў 16.00 па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 31 (малая зала райвыканкама) адбудзецца пасяджэнне Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 


 

22 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне аб парадку адбору падпісных лістоў для праверкі і арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і прынята адпаведныя рашэнне.


Аб'ява

Пасяджэнне Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта па пытанні адукацыі ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца 24 чэрвеня 2020 года ў 10.00 гадзін.

Ленінская, 31, вялікая зала пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта (2 паверх).

У адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта мае права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій.


22 чэрвеня 2020 года ў 16.00 па адрасе: г. Докшыцы, Ленінская, 31 (малая зала райвыканкама) адбудзецца пасяджэнне Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будзе разгледжана пытанне аб арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах і парадку адбору падпісных лістоў для праверкі.


Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г.Докшыцы, вул.Ленінская, 31, кабінет 307.

Час прыёму дакументаў:

у буднія дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

У суботу і нядзелю 20 і 21 чэрвеня 2020 года прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца па рэжыму працы ў буднія дні.


29 мая 2020 г. адбылося пасяджэнне Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім прынята рашэнне аб узгадненні ўтварэння ўчасткаў для галасавання, размешчаных на тэрыторыі Докшыцкага раёна, і ўстаноўлена адзіная нумарацыя ўчасткаў для галасавання.

 


 

29 мая 2020 года ў 15.00 па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 31 (малая зала райвыканкама) адбудзецца пасяджэнне Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з парадкам дня:

- аб узгадненні ўтварэння ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўстанаўленні адзінай нумарацыі ўчасткаў для галасавання на тэрыторыі Докшыцкага раёна;

- аб пацвярджэнні графіка дзяжурства на Чэрвень 2020 года

 


 

20 мая 2020 г. адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Са складу членаў раённай камісіі абраны:

старшынёй камісіі - Ждановіч Наталля Сцяпанаўна

намеснікам старшыні камісіі - Каляга Дзмітрый Сцяпанавіч

сакратаром камісіі - Пінчук Аксана Іванаўна

Усе члены раённай камісіі азнаёмлены са сваімі правамі і абавязкамі. З 21 мая 2020 года камісія пачала працу.

Месца знаходжання камісіі:

211722, г.Докшыцы, вул.Ленінская, д.31, 1 паверх, малая зала пасяджэнняў, кабінет 114

Тэлефон: 8 02157 2 19 98

Рэжым працы камісіі:

у працоўныя дні - з 10.00 да 19.00 (перапынак з 14.00 да 15.00)

у суботу - з 10.00 да 14.00


20 мая 2020 г. у 16.30 ў малой зале пасяджэнняў Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта (г.Докшицы, вул.Ленінская, 31, малая зала пасяджэнняў) адбудзецца першае арганізацыйнае пасяджэнне Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


19 мая 2020 года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў і Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта, на якім разгледжана пытанне аб утварэннi Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Склад Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

Вайцяховіч

Аляксандр Уладзіслававіч

- ад Докшыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі;

 

Габранская

Валянціна Мікалаеўна

 

- ад грамадзян шляхам падачы заявы;

 

Гiгола

Мар'ян Эдуардавіч

- ад калектываў аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Докшыцкага раёна»;

 

Ждановіч

Наталля Сцяпанаўна

- ад Докшыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын»;

 

Ждановіч

Людміла Іосіфаўна

- ад Докшыцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў;

 

Карнiловiч

Вольга Валер'еўна

- ад Докшыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;

 

Карпека

Іна Генадзьеўна

 

- ад Докшыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму;

 

Каляга

Дзмітрый Сцяпанавіч

 

- ад грамадзян шляхам падачы заявы;

 

Марчанкова

Інэса Леанідаўна

 

- ад Докшыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў;

 

Пінчук

Аксана Іванаўна

 

- ад Докшыцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»;

 

Шаўцоў

Віктар Васільевіч

- ад калектыву Докшыцкага ўчастка электрасувязі Глыбоцкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»;

 

Шульгат

Дыяна Міфодзьеўна

- ад грамадзян шляхам падачы заявы;

 

Шульгат

Ядвіга Іосіфаўна

 

- ад грамадзян шляхам падачы заявы.

 

 

 

Месца размяшчэння камісіі: 211722, г. Докшыцы, вул. Ленінская, д.31, 1 паверх, малая зала пасяджэнняў, кабінет 114, тэл. 2-19-98.


Аб'ява

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў і Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца 19 мая 2020 года ў 10.00 гадзін (адкрытае пасяджэнне).

Месца правядзення: г.Докшыцы, вул.Ленінская, 31, малая зала пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта.


Аб'ява

Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Докшыцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 31, у буднія дні (з 11 па 15 мая 2020 г.) з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

У суботу і нядзелю 16 і 17 мая 2020 г. з 8.00 да 17.00.